Ці пойдуць мігранты з усходу працаваць у беларускую ЖКГ — эфір
Аліса Рыжычэнка
Жыллёва-камунальная гаспадарка Беларусі сутыкнулася з нечаканай праблемай — крытычным недахопам супрацоўнікаў. І, як высвятляецца, прычына не толькі ў невялікіх заробках, але і ў банальным недахопе людзей і працоўных рук ва ўсёй краіне. Дарэчы, калі казаць пра кошт паслугаў і тарыфаў ЖКГ, то, імаверна, яны чарговы раз вырастуць і ўдараць па кішэнях беларусаў. Калі ўжо казаць пра кватэрнае пытанне, дакладней, пра імкненне зарабіць на здачы сваёй кватэры арандатарам, то і тут беларусаў напаткалі непрыемнасці...
Што пайшло не так з айчыннай ЖКГ і ці выратуе сітуацыю рост коштаў паслуг і мігранты? Ці чакаць зменаў палітыкі рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў — ці выканае ён перадвыбарчае абяцанне наладзіць адносіны з Захадам? Ці моцна па беларусах ударыць скасаванне Літвой дамовы ад падвойным падаткаабкладанні і што адбываецца з курсамі валют? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць у чацвяргі, раз на два тыдні ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.