Ці распаўсюджваецца салідарнасць на дапамогу бізнесу?
Прадпрымальнік і арганізатар культурніцкіх імпрэз Алесь Мазанік працуе апошні месяц. Здавалася б, цяпер складаныя часы шмат для каго з тых, хто займаецца бізнесам. Прычыны розныя: ад пандэміі каранавіруса да грамадзянскай пазіцыі прадпрымальнікаў, якая пацягнула рэпрэсіі з боку ўлады. Але найбольш Алесю Мазаніку шкада не свайго бізнесу, а тых дабрачынных і мецэнацкіх праектаў, якім ён больш не зможа дапамагаць.
Што на самай справе стала прычынай спынення бізнесу? Што чакае дабрачынныя праекты, якія ладзіў Алесь Мазанік за ўласныя грошы? Якой дапамогі і ад каго чакае прадпрымальнік? Адказвае ўладальнік інтэрнэт-крамы imbryk.by, арганізатар канцэртаў і мецэнат Алесь Мазанік.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.