Ці сапраўды Кіеў праводзіў “кастынг” беларускіх палітыкаў

Дзмітрый Грамакоў / Укрінформ
Дзмітрый Грамакоў / Укрінформ

У публічную прастору трапіла інфармацыя пра таемную сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл у Румыніі, якую ў снежні 2022 года зладзілі арганізатары з Украіны. І “таемнасць” палягала не ў тым, што сустрэча праходзіла паводле правіл “не для распаўсюду”, а ў тым, што гэта была… гульня. Мэтай якой было вызначыць, як сябе тыя ці іншыя палітыкі альбо палітычныя сілы павядуць у пэўных сітуацыях. Яшчэ раз — украінцы праз гульню вывучалі беларускіх палітыкаў.

Што насамрэч адбывалася ў Румыніі, якія мэты і кім пераследаваліся? Да якіх вынікаў па заканчэнні прыйшлі і пры чым тут стаўленне Кіева да Ціханоўскай і візіт Пазняка ў Бахмут? Ці ёсць ва ўкраінскіх уладаў пазіцыя па беларускім пытанні і як паразумецца беларускаму і ўкраінскаму народам? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі