Ці ставіць Захад Лукашэнку на калені? Стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што Захад спрабуе паставіць яго на калені "з дапамогай тэхналагічных рычагоў", і запатрабаваў ад беларускіх вытворцаў больш актыўна асвойваць расійскі рынак. "Беларускія вытворцы і сёння займаюць сваю нішу на сусветным рынку", — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым даныя Белстата за студзень 2023 года кажуць пра тое, што запас прадукцыі на прамысловых складах Беларусі вырас на 41%. То бок, прамысловасць пры цякучым аб'ёме вытворчасці мае трохтыднёвы запас прадукцыі на складах. 

У той жа час МАРГ рапартуе пра зніжэнне інфляцыі праз тое, што беларускі рубель умацоўваецца да расійскага і кошты на харчаванне на сусветным рынку падаюць. А Лукашэнка сабраўся эканоміць бюджэтныя сродкі. 

Чым жыве беларуская эканоміка, наколькі ўдалыя апошнія ваяжы Лукашэнкі і ў чым іх сэнс — паразмаўляем у нашым пятнічным стрыме з бізнесоўцам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Ну і, вядома, запытаемся ў яго пра справы ў Каардынацыйнай радзе. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі