Ці трэба адмяніць або перанесці Парад Перамогі 9 траўня? Вулічная апытанка

Адказваюць мінакі на вуліцах Мінска
Адказваюць мінакі на вуліцах Мінска

Кожны год 9 траўня ў Беларусі праводзіцца ўрачысты парад да Дня Перамогі. У гэтым годзе краіна адзначае юбілей — з 9 мая 1945 гады мінула 75 гадоў. Таму парад адбудзецца. І будзе мастшабным: 185 танкаў, БТР і іншай наземнай тэхнікі, 42 самалёты і верталёты, 22 парадныя разлікі салдат і афіцэраў. Уяўляеце, колькі людзей занята ў арганізацыі парада?

На 5 і 7 траўня ў Мінску запланаваныя генеральныя трэніроўкі. Сам парад пройдзе ўвечары 9 траўня і прадоўжыцца каля гадзіны.

Тым часам у Беларусі раскручваецца каранавірусная інфекцыя. Паводле афіцыйнай статыстыкі на 25 красавіка ў нас 9590 пацверджаных выпадкаў і 67 смерцяў. Уладзімір Пуцін адмяніў вайсковы парад на 9 траўня ў Расіі. СААЗ рэкамендавала Беларусі адмовіцца ад масавых мерапрыемстваў.

Ці не варта ў такой сітуацыі адмяніць або перанесці парад? Гэтае пытанне Еўрарадыё задала выпадковым мінакам на вуліцах Мінска. І вось што яны адказалі:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі