Ці трэба Беларусі адмяняць смяротнае пакаранне і дзеля чаго?

Ці трэба Беларусі адмяняць смяротнае пакаранне і дзеля чаго?

27 жніўня ў Мінску прайшла канферэнцыя "Грамадская думка і смяротнае пакаранне ў Беларусі". Мерапрыемства ладзілі сумесна рабочая група беларускага парламента па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання і Савет Еўропы. Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны беларускія дэпутаты, генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні адмены смяротнага пакарання Цітус Карцэлян, прадстаўнікі Сакратарыята Савета Еўропы і грамадзянскай супольнасці Беларусі.


Што новага наконт магчымасці адмены смяротнага пакарання прагучала гэтым разам з боку прадстаўнікоў беларускай улады? Ці ёсць практычная карысць ад такога кшталту мерапрыемстваў? Ці гатовы Савет Еўропы змяніць сваё стаўленне да Беларусі і ўмоў сяброўства нашай краіны ў СЕ?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі