Ці ўцягнуць беларусаў у вайну і калі палітыкі пачнуць дамаўляцца? Эфір

Валер Кавалеўскі / Еўрарадыё
Кіраўнік фонда “Байсол” Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі тых, хто выязджае з Беларусі, нагадваючы, што “практыкай паглыбленых праверак на мяжы для тых, хто вяртаецца ў Беларусь, ужо нікога не здзівіш”.
Тым часам у “Фэйсбуку” актывізаваўся беларускі актывіст і стваральнік кавярні "Інклюзіўны барыста" ў Варшаве Аляксандр Аўдзевіч:
— Пайду ў палітыку!
Саша піша, што хоча дадому абняць маму, а яшчэ неяк нарэшче патрэбна дамаўляцца, каб беларусы маглі ганяць як на Радзіму, так і ў Польшчу — без страху трапіць пад рэпрэсіі.
Амаль тыдзень калясачнік правакуе сваіх чытачоў, нагадваючы і пра непрызнаныя “Пашпарты новай Беларусі”, і пра людзей, якія залежаць ад амерыканскай дапамогі, якую замарозіў Трамп. Маўляў, задзяўбала ўсё гэтае ныццё і сузалежнасць.
Між іншым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнена заявіў, што ў гэтым годзе Пуцін будзе размяшчаць свае сілы на тэрыторыі Беларусі і пастараецца ўцягнуць Беларусь у вайну з Захадам.
Ці варта чакаць такога развіцця падзей?
Падрабязнее пра тое, што хвалюе беларусаў пасля прэзідэнцкіх "выбараў", размаўляем з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.