Ці важна, дзе будзе пахаваны Кастусь Каліноўскі — у Літве ці ў Беларусі?

Ці важна, дзе будзе пахаваны Кастусь Каліноўскі — у Літве ці ў Беларусі?

З'яўленне звароту беларускай інтэлігенцыі да літоўскага Сейма з просьбай перадаць парэшткі Кастуся Каліноўскага для перапахавання ў Беларусі падзяліла беларусаў. Адныя горача падтрымліваюць гэтую прапанову, іншыя — выступаюць катэгарычна супраць яе. Адгукнуліся на спрэчку нават арганізатары Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. І вырашылі 28 верасня зладзіць у межах свайго навуковага мерапрыемства дыскусію па пытанні аб месцы перапахавання Кастуся Каліноўскага.


Каму на самай справе належала ідэя напісання адпаведнага звароту да літоўскага Сейма? Ці можна пытанне аб месцы перапахавання Каліноўскага вырашыць без удзелу ўладаў абедзвюх краін? Дзе гарантыі, што беларускія ўлады годна і ў адпаведным месцы пахаваюць нацыянальнага героя Беларусі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі