Ці выжыве беларуская культура ў эміграцыі — эфір з Таццянай Грыневіч
Таццяна Грыневіч / Еўрарадыё
Пасля падзей 2020 года і рэпрэсій, якія не заканчваюцца дагэтуль, у вымушанай эміграцыі аказаліся сотні, калі не тысячы, дзеячаў беларускай культуры. Пра маштаб з’явы сведчыць і тое, колькі людзей, тым ці іншым чынам звязаных са сферай культуры, сабралася ў Варшаве на І Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Як і тое, колькі беларускіх імпрэзаў штодня адбываецца ў розных гарадах па ўсім свеце.
Што адметнага ў сённяшняй сітуацыі з беларускай культурай і як з такіх сітуацый выходзілі іншыя народы? Ці можна ў эміграцыі не толькі захаваць, але і пашырыць традыцыйную беларускую культуру? Якую дапамогу і хто можа аказаць беларусам у вырашэнні “культурніцкіх” пытанняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.