Ці ёсць парашок у беларускім малацэ?
Расія дазволіла экспарт малака толькі тым беларускім прадпрыемствам, у якіх зацікаўленая. Астатнія па-ранейшаму, нібыта, змешваюць малако з раслінным тлушчам і парашком. У Расіі дзве буйныя прэтэнзіі да беларускага малака. Першая – выкарыстанне пры яго вытворчасці раслінных тлушчаў. Яе для “Еўрарадыё” агучыў выканаўчы дырэктар Малочнага саюза Расіі Уладзімір Лабінаў:
Уладзімір Лабінаў: “Беларусы павінныя шчыра прызнацца, што яны не святыя. Яны таксама выкарыстоўваюць тэхналогію замяшчэння малочнага тлушчу пры вытворчасці масла і сыру. Гэта не значыць, што гэта масава, але гэта ёсць”.
Другую прычыну назваў для “Еўрарадыё” дэпутат Дзярждумы РФ, старшыня Камітэта па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву Яўген Фёдараў. Паводле яго словаў, у пакунках з беларускім малаком – зусім не малако:
Яўген Фёдараў: “Адноўленае малако (то бок парашковае) не можа ў Расіі называцца малаком. Яно называецца малочным напоем. Расійскі пакупнік павінен разумець, што ён набывае. А беларускія пастаўшчыкі не выправілі тэрміналогію на сваіх вырабах. Як толькі выправяць на этыкетках назвы – іх прадукцыя трапіць на рынак”.
Нягледзячы ні на што, пры канцы мінулага тыдня дазвол на экспарт малака ў Расію атрымалі тры беларускія вытворцы. Загадчыца цэнтральнай лабараторыі віцебскага ТАА “Малако” Галіна Цяплякова сцвярджае: гэта не таму, што іхняе малако адпавядае расійскім стандартам лепш за астатнія.
Галіна Цеплякова: “Слонім [ТАА “Слонімскія малочныя прадукты”] атрымаў дазвол таму, што ён – філіял Ваўкавыска [ТАА “Беллакт”]. А я так разумею, што там [ў Расіі] патрэбнае дзіцячае харчаванне, вось Ваўкавыску і дазволілі. А “Малочныя горкі” – гэта прадпрыемства, цалкам выкупленае расіянамі”.
Паводле сп. Цепляковай, натуральнага малака ў беларускіх заводаў нават больш, чым патрабуе вытворчасць. Таму ніякай неабходнасці ўжываць сухое малако няма. Асабліва зараз, у сезон “вялікага малака”. А тлушч, парашок і этыкеткі – гэта штучныя нагоды, за якімі стаяць іншыя – палітычныя пытанні.
Галіна Цеплякова: “Мы кожны дзень размаўляем з “Расспажыўнаглядам” то Смаленскай вобласці, то Пскоўскай – хто да нас бліжэй і з кім мы працавалі. І яны не ведаюць, у чым нас вінаваціць. Яны чакаюць указанняў з Масквы – гэта іх словы!”
Намеснік дырэктара ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” па камерцыйных пытаннях Аляксандр Георгіевіч не можа патлумачыць, чаму менавіта гэтае прадпрыемства атрымала дазвол на экспарт малакапрадуктаў у Расію. Паводле яго слоў, усё беларускае малако – аднолькавае:
Аляксандр Георгіевіч: “Няма ў нас праблем, пра якія расійскія... я не ведаю, хто там... казалі ўчора па тэлебачанні. Пытанні па якасці, быццам бы мы прадукцыю муцім, ці як там казалі... змешваем нейкімі незразумелымі тлушчамі. У нас змешвання не адбываецца і, наколькі я ведаю, ніхто ў Беларусі не змешвае. Хапае такога малака!”
Дырэктар іншага спраўджанага Расіяй экспарцёра – ТАА “Малочныя горкі” з Горак – зараз знаходзіцца ў камандыроўцы. Пра гэта нам паведаміла яго сакратарка:
Сакратарка: “Дырэктар наш у камандыроўцы ў Маскве. Ён будзе заўтра”.
Зразумела, што “Малочныя горкі” спяшаюцца заняць палічкі расійскіх крамаў, якія вызваляе “Бабушкина крынка”, “Савушкина продукт” і іншыя беларускія вытворцы. Вынікі лабараторных даследаванняў у “малочнай вайне” – больш не аргумент. І падаецца, што адказ на пытанне – ці змяшчае малако беларускай вытворчасці раслінныя тлушчы і парашок – тых, ад каго залежыць экспарт беларускага малака ў Расію не турбуе.
Фота: AGRORU.COM