Ці застаецца і сёння Беларусь “гібрыдным саюзнікам” Украіны?
З 21 красавіка Украіна ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю. Павялічана колькасць нарадаў, актывізавана адсочванне сітуацыі ў памежных раёнах. Адметна, што здарылася гэта на наступны дзень пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, падчас якой Лукашэнка зрабіў некалькі заяў наконт сітуацыі на Данбасе.
Ці стала ўзмацненне аховы мяжы з Беларуссю рэакцыяй Кіева менавіта на словы Лукашэнкі? Ці праўда, што амаль 40% украінцаў хацелі б бачыць Лукашэнку кіраўніком Украіны? Ці застаецца Лукашэнка, нягледзячы на свае апошнія выказванні, “гібрыдным саюзнікам” Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ўкраінскі палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўні навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.