Ці здолее Лукашэнка прадаць Трампу палітвязняў і “перагарнуць старонку” — эфір
Аляксандр Фрыдман
Напярэдадні інаўгурацыі Дональда Трампа на лукашэнкаўскім тэлебачанні нечакана паказалі (альбо анансавалі паказ) трох палітвязняў — Андрэя Кузнечыка, Ігара Лосіка і Ігара Карнея. Здавалася б, прычым тут Трамп? Але рэч у тым, што ўсіх пералічаных палітвязняў яднае іх праца на амерыканскім Радыё Свабода. Дарэчы, ёсць яшчэ адзін чалавек, “інтэрв’ю” з якім прапагандысты паказалі некалькі месяцаў таму, — Юрась Зяньковіч. Ён і ўвогуле з’яўляецца грамадзянінам ЗША.
Што азначае дэманстрацыя прапагандысцкіх фільмаў з гэтымі людзьмі менавіта цяпер і ці варта рэжыму разлічваць, што Трамп пагодзіцца на пачатак дыялогу з Мінскам? Якую чарговую “размазню” знайшоў Лукашэнка ў сваім МЗС і ці здольны ён выканаць сваё перадвыбарчае абяцанне наладзіць адносіны з Захадам? Ці пачулі еўрапейскія лідары словы генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ наконт расійскай пагрозы і ці здолее ЕС пераканаць Трампа не “сыходзіць з краіны”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 17:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.