Ці здольная ААН паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?
Па стане на 15 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 246 чалавек. Але суды над удзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца, распачынаюцца ўсё новыя крымінальныя справы, і тое, што гэта лічба павялічыцца, практычна не выклікае сумневаў. У той жа час становяцца вядомымі ўсё новыя факты збіцця і катавання затрыманых, узмацняецца ціск на журналістаў і праваабаронцаў.
Як у ААН ацэньваюць сённяшнюю сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі? Які лёс скаргаў, што накіроўвалі беларусы ў Камітэт па правах чалавека ААН? Ці ёсць у ААН магчымасці ўплыву на беларускія ўлады? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецдакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.