Ці здольная беларуская адукацыя адпавядаць сусветным трэндам?

Ці здольная беларуская адукацыя адпавядаць сусветным трэндам?

Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у міжнародным даследаванні па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў — PISA. І "заняла" 38-е месца з 78. Сярод іншага даследаванне паказала, што беларускія вучні маюць ніжэйшы за сярэдні паказчык у галінах чытання, матэматыкі і прыродазнаўства, а беларускія настаўнікі занялі другое месца ззаду па ўзроўні кваліфікацыі.


Ці варта сур'ёзна ставіцца да вынікаў гэтага даследавання? Пра што сведчаць "занятыя" намі месцы па выніках PISA-2018? Ці гатовая беларуская адукацыя выправіць выяўленыя падчас даследавання хібы?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч і сябра Балонскага камітэта прафесар Уладзімір Дунаеў.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі