Ці здольная КР аб’яднаць усе дэмсілы і што гэта дасць — эфір з Жываглод

Алена Жываглод / Еўрарадыё
Алена Жываглод / Еўрарадыё

Каардынацыйная рада не толькі вызначылася з кандыдатурамі спікера і віцэ-спікера — у асяродку сябраў КР актыўна пачаўся працэс фармавання фракцый. Што праўда, нават гэтыя першыя крокі на шляху свайго сталення КР не здолела прайсці без… непаразуменняў. Напрыклад, шмат пытанняў выклікаў абраны метад падліку галасоў за кандыдатаў на пасаду спікера. Да ўсяго, здзівіла, што 16 са 115 сябраў КР не палічылі патрэбным браць удзел у абранні спікера.  

Пра што сведчыць такая “актыўнасць” асобных сябраў КР і што чакае “прагульшчыкаў”? Навошта ў КР фракцыі і ці ёсць сярод дэлегатаў “лабісты”? Якія першасныя задачы стаяць перад КР і хто будзе выконваць яе рашэнні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі