Ці знойдуць паразуменне Трамп і Ціханоўская і што там з КР — эфір
Віталь Цыганкоў
Выбары ў ЗША робяцца ўсё больш цікавымі і непрадказальнымі. Адпаведна, непрадказальная на сёння і палітыка будучага кіраўніцтва краіны адносна вайны ва Украіне альбо адносінаў да “беларускага пытання”. Але дэмсілы на чале з Ціханоўскай кантакту з Вашынгтонам не губляюць і на мінулым тыдні справаздачыліся пра чарговыя сустрэчы ў ЗША. Дзе, дарэчы, чакаецца прыняцце чарговага “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”.
Як прыняцце “Акта аб дэмакратыі” дапаможа зменам у Беларусі і ці дакладна вядома, якім той Акт будзе паводле зместу? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? Як пазіцыя Арменіі ўплывае на АДКБ і як на настроі ў Еўрасаюзе ўплывае міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.