Ціханоўская і Латушка запісалі сумесную заяву
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка 21 лютага запісалі сумесную заяву. Яна прысвечана знаходжанню ў Беларусі расійскіх войскаў. "Мы патрабуем вываду расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі, — кажа Ціханоўская. — Мы будзем дамагацца, каб гэтае пытанне было вынесена на разгляд у Савет бяспекі ААН".
"Мы ўжо накіравалі лісты ў краіны ЕС з прапановай новых моцных санкцый супраць удзельнікаў арганізацыі ваеннага канфлікту [з Украінай], — кажа Латушка. — Мы адзінай камандай правядзем кансультацыі з суседзямі, Еўрапейскім саюзам, ЗША і Вялікабрытаніяй".
Лідары дэмакратычнага руху падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка "не з'яўляецца самастойным гульцом". І задаюцца пытаннем: "Хто цяпер прымае рашэнні аб выкарыстанні тэрыторыі нашай краіны для ваеннай агрэсіі?".
"Кожны наступны крок супраць беларускага суверэнітэту" чакаюць "самыя сур'ёзныя наступствы", папярэджвае Святлана Ціханоўская.
"Беларусі цяпер патрэбныя прадстаўнікі ўлады, якія дзейнічаюць у нацыянальных інтарэсах, чыі загады легітымныя і законныя", — адзначае Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.