Ціханоўская ў Вільні ўшанавала памяць Каліноўскага

Ціханоўская ў Вільні ўшанавала памяць Каліноўскага

2 лютага Святлана Ціханоўская ў Вільні ўшанавала памяць Кастуся Каліноўскага (1838 — 1864). Разам з ёй былі польскія, літоўскія, французскія і амерыканскія дыпламаты. Яны ўсклалі кветкі. Герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў вызваленчага паўстання пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

2 лютага — дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Разам са Святланай Ціханоўскай кветкі ўсклалі спецпасланнік Злучаных Штатаў у Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланнік Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, амбасадарка па асобых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяускене, а таксама прадстаўніца польскай амбасады ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі