Ціханоўская выказала спачуванні сем'ям загінулых падчас інцыдэнту ў Мінску
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным загінулых падчас інцыдэнту ў Мінску, калі ў перастрэлцы былі забітыя падазраваны ў тэрарызме і супрацоўнік КДБ.
Па словах экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі, смерць любога чалавека — велізарная страта. Ціханоўская заклікала спыніць гвалт у Беларусі, вярнуць у краіну сумленнае следства і суд, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з народам.
На думку палітыка, у адваротным выпадку кожны дзень прамаруджання нясе пагрозу новых бязвінных ахвяр.
Як паведамляла раней Еўрарадыё, надзвычайнае здарэнне адбылося 28 верасня, калі супрацоўнікі КДБ адпрацоўвалі адрасы, у якіх маглі знаходзіцца асобы, датычныя да тэрарыстычнай дзейнасці.
31-гадовы мінчук адмовіўся адчыніць дзверы кватэры і забарыкадаваўся ў ёй. Пасля пранікнення ў кватэру сілавікоў мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы і смяротна параніў аднаго з сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.