Ціханоўская: затрыманая з Раманам Пратасевічам Сафія Сапега — на Акрэсціна

Ціханоўская: затрыманая з Раманам Пратасевічам Сафія Сапега — на Акрэсціна

Затрыманая ў мінскім аэрапорце з Раманам Пратасевічам яго дзяўчына Сафія Сапега — на Акрэсціна. Пра гэта ў панядзелак падчас прэс-брыфінга паведаміла Святлана Ціханоўская. Яна спаслалася на сваякоў дзяўчыны. На падставе чаго яе затрымалі, пакуль невядома. Выказваюцца меркаванні, што гэта будзе "непадпарадкаванне" ці "дробнае хуліганства".

Сафіі Сапега 23 гады. Яна — грамадзянка Расіі, навучаецца ў ЕГУ ў Вільні.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што "пасольства звярнулася ў МЗС Беларусі з просьбай даць інфармацыю аб... грамадзянцы і забяспечыць да яе консульскі доступ". Па словах Лаўрова, ужо ўстаноўлены кантакт з бацькам Сафіі. У яе ўжо ёсць адвакат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі