Ціханоўская: дэмакраты будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest
Раберта Мецола і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
У Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з старшынёй Еўрапарламента Рабертай Мецолай. "Мы дамовіліся, што дэмакраты будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest — і шукаем фармат афармлення нашых дачыненняў з Еўрапарламентам", — напісала Ціханоўская.
Парламенцкая асамблея Euronest — гэта парламенцкая арганізацыя Усходняга партнёрства паміж ЕС і шэрагам краін Усходняй Еўропы. Летам 2021-га афіцыйны Мінск, у адказ на заходнія санкцыі, прыпыніў свой удзел у ім.
Падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Раберты Мецолы абмяркоўваліся новыя санкцыі ў дачыненні Расіі і рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.
Ціханоўская наведвае Брусель на запрашэнне Еўрапарламента.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.