Ціханоўская — пра з'яўленне фота і відэа з палітвязнем Бабарыкам
Віктар Бабарыка ў калоніі піша лісты сваякам
Святлана Ціханоўская, кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, пракаментавала з'яўленне фота і відэа з палітвязнем Віктарам Бабарыкам. Яго зрабіў у наваполацкай калоніі Раман Пратасевіч. Сувязі з Бабарыкам не было з 2023 года.
Ціханоўская патрабуе спынення "рэжыму інкамунікада" (сярод іншых вядомых палітвязняў няма сувязі і з Сяргеем Ціханоўскім).
"Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка, — піша Святлана Ціханоўская. — Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1200 палітвязняў. Спыненне рэжыму інкамунікада — гэта першы крок да таго, каб спыніць той жах, які цяпер адбываецца ў краіне. А наступным павінна быць вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі з-за сваіх поглядаў. І спыненне ўсіх палітычных рэпрэсій супраць беларусаў".
Нядаўна спыніць рэпрэсіі папрасіў Аляксандра Лукашэнку кіраўнік руху "Вольная Беларусь" Зянон Пазняк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.