Ціханоўская: Сахашчык плануе афіцыйна адмовіцца ад расійскага грамадзянства

Ціханоўская: Сахашчык плануе афіцыйна адмовіцца ад расійскага грамадзянства

Святлана Ціханоўская не ведала пра тое, што ў Валерыя Сахашчыка ёсць расійскі пашпарт. Праз гэта ўзніклі пытанні да ўнутраных праверак у дэмсілах. Але нічога дрэннага ў тым, што афіцэр меў другое грамадзянства, палітык не бачыць.

"Дзеянні Валерыя з моманту пачатку вайны ва Украіне паказалі, што ён у першую чаргу адстойвае інтарэсы беларусаў, а не чужыя ці нават свае ўласныя. Ён стаў першым беларускім афіцэрам, які звярнуўся да вайскоўцаў з заклікам не здзяйсняць злачынстваў супраць народаў Беларусі і Украіны і не выконваць злачынныя загады. Валерый узяў на сябе кірунак па нацыянальнай бяспецы і абароне ў Аб'яднаным кабінеце, ведаючы, якую небяспеку і адказнасць гэта за сабой цягне",расказала Ціханоўская ў інтэрв'ю сайту zerkalo.io.

Па яе словах, на сёння пытанняў да Сахашчыка няма. Яна прапанавала ацэньваць яго па справах, а не па ацэнках прапагандыстаў.

"Акрамя таго, Валерый Сахашчык ужо выказаў жаданне аформіць афіцыйную адмову ад расійскага грамадзянства, каб пазбегнуць далейшых нападаў з боку прапаганды", — дадала Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі