Ціханоўская ўручыла медалі "Гонар і годнасць" сваякам палеглых ва Украіне байцоў

Падчас уручэння медалёў / t.me/CabinetBelarus
Падчас уручэння медалёў / t.me/CabinetBelarus

Святлана Ціханоўская ўручыла дзевяць медалёў "Гонар і годнасць" блізкім беларускіх ваяроў, загінулых ва Украіне. Некалькі медалёў былі перададзеныя ў полк Каліноўскага паплечнікам загінулых, паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Цырымонія прайшла ў бальнай зале палаца Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэта.

Падчас уручэння Ціханоўская заявіла: "Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя".

Яна таксама заклікала памятаць пра сем'і загінулых герояў і зрабіць усё магчымае, каб ахвяры беларускіх байцоў былі не дарэмныя. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі