Ціханоўская заклікала ЕС "да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі"
Аляксандр Лукашэнка пакуль адбіваецца "контрсанкцыямі"
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала ЕС "да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падарваць ягоную падтрымку вайны Расіі і дапамагчы нашай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю". "Нам патрэбныя не проста словы, але і дзеянні", — напісала яна ў Х (былым Twitter).
Заява Ціханоўскай з'явілася напярэдадні разгляду Саветам ЕС па замежных справах сітуацыі ў Беларусі і Украіне. Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза збіраюцца на нараду ў панядзелак. У прыватнасці, гаворка пойдзе "пра апошнія падзеі ў Беларусі", пра тое, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі і падтрымку "агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.