Ціма Беларускіх выступіць у Маскве на фэсце ў дзень пратэстнай акцыі

Ціма Беларускіх выступіць у Маскве на фэсце ў дзень пратэстнай акцыі

20-гадовы папулярны мінскі рэпер Ціма Беларускіх выступіць 31 жніўня на фестывалі "PRO лето" ў Маскве. Пра гэта інфармуе meduza.io са спасылкай на прадстаўніцу спевака. Яна падкрэсліла, што мерапрыемства апалітычнае.

Якраз 31 жніўня ў расійскай сталіцы мусіць прайсці няўзгодненая вулічная акцыя апазіцыі супраць нядопуску незалежных кандыдатаў на выбары ў Маскоўскую гарадскую думу. Атрымліваецца, што акцыя і фэст адбудуцца адначасова. Раней маскоўскія ўлады ўжо выкарыстоўвалі такую тактыку, калі ў месцах, дзе свае вулічныя акцыі планавала апазіцыя. арганізоўваліся масавыя бясплатныя фэсты з удзел поп-зорак.

Цікава, што раней прадстаўніца Цімы Беларускіх адмаўляла яго планы выступіць 31-га ў Маскве. Ён планаваў у гэты дзень быць у Мурманскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі