COVID-19 у Беларусі: +1564 новыя выпадкі і 7 смерцяў за апошнія суткі
Каранавірус у Беларусі / sb.by
22 лістапада ў Беларусі, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваныя 123 тысячы 999 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за апошнія суткі — 1564 новыя выпадкі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 1096 пацыентаў. Гэта значыць, +7 за апошнія суткі. 20 тысяч 151 чалавек хварэюць на COVID-19 проста цяпер.
Усяго праведзена 3 мільёна 74 тысячы 66 тэстаў.
Статыстыка / Еўрарадыё
Статыстыка / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.