Цукар, самалёт, Каардынацыйная рада — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
У 2022 годзе з усіх харчовых тавараў у Беларусі найбольш падаражэў... цукар — адразу на 50%. Гэта вынікае з дадзеных Белстата. Чаму так адбылося? І як так сталася, што пры гэтым кішэні беларусаў апусцелі на дзясяткі мільёнаў долараў? У гэтым разбіраўся бізнесовец Аляксандр Кныровіч, а пра свае высновы ён збіраецца расказаць у межах традыцыйнага пятнічнага стрыму на Еўрарадыё ў 15:00.
Ну і, натуральна, мы абмяркуем апошнія гучныя падзеі — атаку на расійскі самалёт А-50 і версіі рэжыму і "Байпола", сітуацыю вакол санкцый на калійны сектар, смяротную кару "за здраду Беларусі", рост долара, а таксама выбары спікера Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.