ЦВК не памяняе дазволеную колькасць назіральнікаў на выбарчых участках

Цэнтральная выбарчая камісія / БЕЛТА
Цэнтральная выбарчая камісія / БЕЛТА

Цэнтральная выбарчая камісія не плануе мяняць рашэнне наконт колькасці назіральнікаў на выбарчых участках. Прычына: "распаўсюд каранавіруснай інфекцыі поўнасцю не спынены". Адказ на звароты ЦВК апублікаваў у сябе на сайце.

Згодна з новымі правіламі падчас датэрміновага галасавання на участку павінна быць не больш за тры назіральнікі, падчас асноўнага галасавання — не больш за пяць. Такія патрабаванні былі прынятыя "з мэтай прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі".

"Штодня публікуюцца дадзеныя Міністэрства аховы здароўя сведчаць пра тое, што хворыя яшчэ выяўляюцца. У той жа час адзначаецца істотнае памяншэнне захворвання і поспех у барацьбе з дадзенай інфекцыяй ў краіне, што і падкрэслівае кіраўнік дзяржавы ў публічных заявах ", — гаворыцца ў адказе на звароты.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі