ЦВК не прыме празрыстыя скрыні ад беларускіх бізнэсоўцаў

Пра гэта 9 снежня заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Па яе словах, якія перадае БелаПАН, ЦВК не займаецца матэрыяльна-тэхнічнай дзейнасцю. Чыноўніца параіла бізнэсоўцам, якія хочуць дапамагчы ў набыцці празрыстых скрыняў, пералічваць сродкі ў пазабюджэтны выбарчы фонд. Пакуль, удакладніла яна, сродкі на рахунак фонду не паступалі.

Пра тое, што прадпрымальнікі Беларусі дапамогуць выбарчым камісіям забяспечыць участкі празрыстымі скрынямі для галасавання, заявіў лідар аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў. Ён паведаміў, што "пэўная колькасць" скрыняў ужо зробленая ў Барысаве, Жлобіне, Гомелі, Магілёве, Фаніпалі.

Каардынатар кампаніі "За свабодныя выбары" Сяргей Калякін лічыць, перадача празрыстых скрыняў выбарчым камісіям ад прадпрымальнікаў не супярэчыць заканадаўству.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі