ЦВК удакладніў колькасць ахвочых стаць прэзідэнтам — іх 14

Цэнтрвыбаркам паведаміў пра яшчэ дваіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта — Мікалая Улаховіча і Аляксандра Юдаева. Іх заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прынялі ў 18.50 і ў 19.00. Адметна, што на сайце ЦВК афіцыйны працоўны час пазначаны з 9.00 да 18.00. Выглядае на тое, што дакументы ў яшчэ дваіх патэнцыйных кандыдатаў прынялі ў пазаўрочны час.

Сёння быў апошні дзень падачы заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

Раней дакументы ў ЦВК падалі групы Віктара Цярэшчанкі, Тамары Біруковай, Сяргея Заблоцкага, Ірыны Першынай, Жанны Раманоўскай, Міколы Статкевіча, Анатоля Лябедзькі, Таццяны Караткевіч, Андрэя Канаўца, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча і Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння ж Цэнтрвыбаркам паведаміў, што ўжо зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі