Назіральніцу забралі з пастарунку на машыне міліцыі — і адразу прывезлі назад

Выбарчы ўчастак у Мінску / Еўрарадыё​
Выбарчы ўчастак у Мінску / Еўрарадыё​

Іна Дабратвор, назіральніца на 64-м участку Заводскага раёна Мінска, была затрыманая 5 жніўня ў 10:30 проста на ўчастку. Яе павезлі ў Заводскі РАУС. Аднак праз гадзіну міліцыя перадумала і вярнула Іну на ўчастак.

"Яе ўжо адпусцілі. Цяпер мы знаходзімся на ўчастку. Адміністрацыя школы ў асобе дырэктара і намесніка спрабуе перашкодзіць нам. Цяпер падышоў супрацоўнік у цывільным і дае ўказанні супрацоўнікам МУС, — расказвае Еўрарадыё Ілля Дабратвор, муж Іны, паліттэхнолаг са штаба Валерыя Цапкалы. — На дадзены момант мы з жонкай вярнуліся на ўчастак і працягваем назіранне. Мы знаёмімся са стэндамі каля ўчастка пад наглядам школьнай адміністрацыі — нас суправаджае намеснік дырэктара".

Прычыну затрымання ні адміністрацыя школы, ні міліцыя назіральніцы не агучыла.

"Напэўна, палічылі, што яна неяк замінала. Яе завезлі ў пастарунак, дырэктар нават не пісала заявы, — працягвае Ілля Дабратвор. — Іну адпусцілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі