ЦВК Украіны завяршыла падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 100% электронных пратаколаў галасавання на выбарах прэзідэнта, паведамляе hromadske.ua.
Больш за ўсё галасоў набраў Уладзімір Зяленскі — 30,24%. Другое месца заняў цяперашні прэзідэнт Пётр Парашэнка — 15,95%. Гэтыя два кандыдаты выйшлі ў другі тур выбараў, які адбудзецца 21 красавіка.
Юлія Цімашэнка атрымала 13,4% галасоў, за Юрыя Бойку прагаласавалі 11,67%. Анатоль Грыцэнка мае 6,91%, Ігар Смяшко — 6,04%, Алег Ляшко — 5,48%, Аляксандр Вілкул — 4,15%, Руслан Кашулінскі — 1,62%.
Астатнія кандыдаты набралі менш за 1% галасоў.