У Беларусі прызначана дата прэзідэнтскіх выбараў
Картэж Лукашэнкі падчас дзяржаўнага свята
Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года. Рашэнне прынятае на паседжанні Палаты прадстаўнікоў.
Адзначым, што выбары прызначылі на паўгода раней, чым маглі. Паводле Канстытуцыі, яны мусілі адбыцца не пазней за 20 ліпеня. Але ўлады вырашылі паспяшацца. Магчыма, узімку яны адчуваюць сябе больш упэўнена, бо актыўнасць людзей на вуліцах, нават на этапе збору подпісаў, заўсёды прыкметна меншая.
Раней меркавалася, што выбары пройдуць 23 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.