ЦВК: Яўка на парламенцкіх выбарах складае ўжо больш за 42%
Яўка на парламенцкіх выбарах у Беларусі на 12.00 складала 42,3%. У Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях ужо прагаласавала амаль палова выбаршчыкаў. Найменш прагаласавала ў Мінску — 33,48%. Пра гэта сведчаць дадзеныя, змешчаныя на сайце Цэнтрвыбаркама.
Як паведамляла Еўрарадыё, за 5 дзён датэрміновага галасавання яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў склала 31,29% (рэкорд для парламенцкіх выбараў у нашай краіне).