Цяпер афіцыйна: на МТЗ вырашылі наладзіць выпуск сякер

Сякеры МТЗ 

Сякеры МТЗ  / @belarustractors_official

У 2025 годзе на Мінскім трактарным заводзе плануюць арганізаваць серыйны выпуск сякер. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале прадпрыемства. Ужо выбралі цэх, дзе будзе арганізаваны ўчастак для апрацоўкі лёзаў. Вырашаецца пытанне закупкі неабходнага абсталявання. На прадпрыемстве адзначылі, што "плануецца наладзіць выпуск сякер шасці тыпапамераў".

Нагадаем, у траўні 2024 года падчас паездкі ў Оршу Аляксандру Лукашэнку ўжо паказвалі новыя айчынныя сякеры. На іх была налепка, якая ўказвала, што прадукцыю выпусцілі ў калабарацыі заводы МТЗ і "Гарызонт".  На "Гарызонце", нагадаем, збіраюць ноўтбукі і тэлевізары. Раней гэтыя ж самыя сякеры Лукашэнку ўжо паказвалі. Гэта было каля двух гадоў таму, калі ён калоў дровы.

Теперь официально: на МТЗ решили наладить выпуск топоров
Беларускія сякеры, якія паказвалі Лукашэнку / прэс-служба Лукашэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі