Цыбін: Наступную “Рок-Каранацыю” я правяду ў Вялікім тэатры Оперы і Балета
Вынікі
“Рок-Каранацыі 2007”: “Тузін Гітоў” адмовіўся у будучым прымаць удзел у
арганізацыі цырымоніі, Кася Камоцкая лічыць мерапрыемства “Рок-Імітацыяй”, а
Кулінковіч не лічыць “Дзюбялёў” вартымі “Рок-Кароны”. Чытайце падрабязней і глядзіце фота
Сяргей Будкін: “Нам шмат чаго
не да спадобы, і таму правядзенне наступных “Рок-Каранацыяў” бачыцца
немэтазгодным”
Калі Еўрарадыё сабралося падвесці вынікі мінулай 29
лютага “Рок-Каранацыі 2007”, адзін з галоўных арганізатараў цырымоніі музычны
партал “Тузін Гітоў” заявіў пра сваю адмову ў будучыні прымаць удзел у
арганізацыі шоў. Пра гэта расказаў галоўны рэдактар “Слушнага парталу” Сяргей
Будкін:
“Тузін гітоў”
прыняў удзел у адраджэнні “Рок-каранацыі” ў 2005 годзе. Дагэтуль яна на праводзілася
два гады. Мы правялі ўласна тры “Рок-Каранацыі”. Першая была прысвечаная “немінскім”
музыкам, і на гэта рабіўся акцэнт; каб паказаць, што музычнае жыццё віруе не
толькі ў сталіцы. Другая засведчыла, што існуе вельмі шмат накірункаў у
беларускай музыцы, таму і былі ўведзены новыя, больш дробныя намінацыі. І вось
трэцяя “Рок-Каранацыя” падвяла пэўную рысу, бо ў ёй прынялі ўдзел усе лепшыя.
На нашу думку, цыкл завершаны, і правядзенне “Рок-Каранацый”, прынамсі, пры
нашым удзеле губляе ўсялякі сэнс. Але ж,
натуральна, ёсць і іншыя прычыны”.
Цікава, што Сяргей Будкін ужо не першы, хто за час
правядзення “Каранацый” адмаўляецца прымаць у іх удзел. Еўрарадыё паразмаўляла
з двойчы ўладальніцай тытула “Рок-Князёўна” Касяй Камоцкай, і высветліла, што
вядомая беларуская рокерша ўжо некалькі гадоў не тусуецца на “Рок-Каранацыях”:
“Я не хажу на “Рок-каранацыі” па-просту з-за таго, што гэта мне не цікава. Я не бачу там аніякай інтрыгі, не бачу там аніякага сэнсу. І галоўнае, што я не бачу там новых асобаў”.
“Я не хажу на “Рок-каранацыі” па-просту з-за таго, што гэта мне не цікава. Я не бачу там аніякай інтрыгі, не бачу там аніякага сэнсу. І галоўнае, што я не бачу там новых асобаў”.
Аляксандр Куллінковіч, лідэр-вакаліст каранаванага ў
пятніцу гурта Neuro Dubel спецыяльна для Еўрарадыё параўнаў сёлетнюю
“Рок-Каранацыю” з папярэднімі. Спявак перакананы, што самымі вартымі
“Рок-Кароны” былі ў гэтым годзе зусім не “Дзюбялі”:
“Паколькі я бачыў усе “Каранацыі” толькі з боку сцэны, то адрозненняў заўважыў няшмат, аднак яны ёсць. Першае, станоўчае, — гэта тое, што музыкі-выступоўцы маглі вольна перамяшчацца са сцэны ў залю і ў хол. На мінулах “каранацыях” гэтага не было, што вельмі абурала мяне і маіх калегаў. Што не спадабалася, дык гэта тое, што вельмі крыўдна за “Краму” і “Палац”. Я лічу, што гэта былі ня вартыя паводзіны арганізатараў. Я задаволены тым, што я атрымаў “Альбом года”, – гэта тое, чаго я жадаў. А вось з гуртом года… Я лічу, што гэтую “Карону” павінны былі атрымаць “Ляпісы.”

Аднак Юры Цыбін, нязменны арганізатар “Рок-Каранацыі”, лічыць,
што галоўную ўзнагароду атрымалі тыя, хто гэтага сапраўды варты. А сёлетняя цырымонія
была лепшай за ўсе гады існавання:
Цыбін: "З-за таго, што эмоцыі падчас канцэрту зашкальвалі, і мы сапраўды вызначылі “Рок-Каралёў”. Тая каманда, якая павінная была быць адзначаная, тая і атрымала “Рок-Карону”.
Цыбін: "З-за таго, што эмоцыі падчас канцэрту зашкальвалі, і мы сапраўды вызначылі “Рок-Каралёў”. Тая каманда, якая павінная была быць адзначаная, тая і атрымала “Рок-Карону”.
Да таго ж сёлетняя імпрэза настолькі спадабалася
арганізатарам, што ў наступным годзе яны вырашылі дадаць “Рок-Каранацыі” яшчэ
болей пафасу:
Цыбін: “Я правяду наступную “Рок-Каранацыю” ў Вялікім тэатры Оперы і Балета!”
Цыбін: “Я правяду наступную “Рок-Каранацыю” ў Вялікім тэатры Оперы і Балета!”
Фота: Аляксандра Чалей, Андрэй Лянкевіч