Цёплае і дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня
Цёплае і дажджлівае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пачатку наступнага тыдня. Надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў канцы студзеня, адпавядае канцу сакавіка. Сярэдняя тэмпература паветра на 6-10 градусаў вышэй за кліматычную норму.
У пятніцу ў Беларусі на працягу дня чакаецца ад мінус 1 градуса да 4 градусаў цяпла. У суботу, 30 студзеня, уначы будзе ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 3 цяпла, удзень — 1-8 градусаў са знакам плюс. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны месцамі з мокрым снегам.
Такое надвор'е захаваецца і ў нядзелю. Адзначаецца, што магчымае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу дня складзе ад 0 да плюс 5. У панядзелак, 1 лютага, уначы прагназуецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 0 да 5 цяпла. Пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.