Да 2030 года колькасць жыхароў мінскай Сцяпянкі можа павялічыцца ў 2,5 разы
Памятник в Степянке
Да 2030 года колькасць насельніцтва мінскага раёна Сцяпянка можа павялічыцца з 4 да 10 тысяч чалавек. Гэта прадугледжана горадабудаўнічым праектам дэталёвага планавання тэрыторыі, які вынесены на абмеркаванне. Гаворка ідзе пра пераўтварэнні ў раёне вуліцы Карвата і Ваўпшасава, распавядае Realt.by.
Перабудова закране тэрыторыю плошчай 142,3 га. На гэтым участку ёсць і жылая шматкватэрная забудова, і забудова спецыяльнага прызначэння, і ландшафтна-рэкрэацыйная зона. Рэсурс нагадвае, што праект дэталёвага планавання (ПДП) на гэтую тэрыторыю быў зацверджаны яшчэ некалькі гадоў таму, але затым у яго ўнеслі карэкціроўкі. Таму ПДП зноў прапануюць абмеркаваць.
Праект прадугледжвае, што ў раёне цалкам асвояць неўладкаваныя і неэксплутаваныя тэрыторыі, а плошча шматкватэрнай жылой забудовы павялічыцца з 25 да 38 га. Акрамя таго, у Сцяпянцы плануюць стварыць каля 5 тысяч новых працоўных месцаў. Зялёныя тэрыторыю добраўпарадкуюць, рэканструююць вуліцы Карвата, Ваўпшасава і Лесапаркавую, у новых жылых кварталах пабудуюць яшчэ 10 вуліц.
Акрамя таго праектуецца новая магістраль, якая павінны стаць дублёрам праспекта Незалежнасці і звязаць раён з цэнтрам, а таксама з Нацыянальным аэрапортам "Мінск".
З сацыяльных аб'ектаў запланавана будаўніцтва паліклінікі, школы на 480 навучэнцаў і двух дзіцячых садкоў на 250 і 230 месцаў. Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 10 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.