Да 7 лістапада Леніна на плошчы Незалежнасці ў Мінску памылі

Да 7 лістапада Леніна на плошчы Незалежнасці ў Мінску памылі

Да 7 лістапада помнік Леніна на плошчы Незалежнасці ў Мінску памылі. Як заўважылі карэспандэнты TUT.by, колькі гадоў таму манумент выглядаў іначай — быў шэры, запылены. Цяпер Ленін на фота нават блішчыць.

Помнік правадыру пралетарскай рэвалюцыі ўсталяваны перад Домам ураду ў 1945 годзе — гэта адноўлены пасля Другой сусветнай вайны манумент, які раней быў створаны па праекце Мацвея Манізера.

Штогод 7 лістапада да яго прыходзяць прадстаўнікі левых партыяў і рухаў, а таксама прадстаўнікі шэрагу праўладных арганізацыяў.

Да 7 лістапада Леніна на плошчы Незалежнасці ў Мінску памылі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі