Да саміту NATO выйшаў сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і Нэнсі Пэлосі

Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі

Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі / @tsikhanouskaya

У The Washington Post выйшаў артыкул з заклікам звярнуць увагу на на тыраніі ва Усходняй Еўропе. Яго аўтары — лідэр беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская і экс-спікер Палата прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі. Выхад артыкула прымеркаваны да саміту  NATO, які пачынаецца сёння ў Вашынгтоне.

Аўтары публікацыі адзначаюць, што тыранія прыходзіць ва Усходнюю Еўропу. "Заваявальная вайна Пуціна ў дэмакратычнай Украіне з'яўляецца яркім прыкладам гэтай сумнай тэндэнцыі. Пра масавы тэрор і рэпрэсіі ў суседняй Беларусі, арганізаваныя Лукашэнкам, пішуць радзей", — гаворыцца ў артыкуле. Святлана Ціханоўская і Нэнсі Пэлосі заклікаюць "зрабіць крокі па падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі, адначасова ўзмацняючы ціск на пуцінскага сябра Лукашэнку — і, як вынік, на самога Пуціна".

Пералічаны і канкрэтныя дзеянні, якія маглі б у сувязі з гэтым распачаць дэмакратычныя краіны. Па-першае, даць прытулак беларускім актывістам, якія маюць у ім патрэбу, а таксама дапамагчы незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і рэпрэсаваным. Па-другое, прытрымлівацца палітыкі жорсткіх санкцый супраць Расіі. Урэшце, уключыць рэжымы Пуціна і Лукашэнкі ў спіс "дзяржаў-спонсараў тэрарызму".

Нагадаем, Святлана Ціханоўская таксама прыме ўдзел у саміце NATO. Яна будзе казаць пра сытуацыю ў Беларусі. Пры гэтым акцэнт будзе зроблены на гібрыдных атаках рэжыму Лукашэнкі на Польшчу, Літву і Латвію, а таксама на размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і магчымых сцэнарах развіцця падзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі