Да трох месяцаў арышту прыгаварылі мінчука за жорсткае абыходжанне з катом

Мужчина заявил суду, что коты царапают капот машины / фото носит иллюстративный харктер
Мужчина заявил суду, что коты царапают капот машины / фото носит иллюстративный харктер

Да трох месяцаў арышту прыгаварыў суд Цэнтральнага раёна Мінска 34-га гадовага мужчыну за жорсткае абыходжанне з дваровым катом. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога суда. Кот у выніку загінуў.

Падрабязнасці гэтай гісторыі распавядаў Sputnik. 13 чэрвеня мужчына заўважыў на капоце сваёй машыны спячага ката і кінуў яго на зямлю. Гэта бачылі суседзі. Іх гісторыя абурыла. Адна са сведак выклікала міліцыю. Тым больш што кот ад атрыманых траўмаў у выніку памёр.

Мужчына прызнаў віну часткова. Пагадзіўся, што кідаў ката на зямлю, але настойвае, што той кот не загінуў, а следчым далі "цела іншага мёртвага ката". Ён таксама патлумачыў суду матывы свайго ўчынку — быў злы на катоў, таму што яны раней драпалі капот яго аўтамабіля.

"Я ўжо раней 300 або 400 еўра заплаціў за тое, каб зафарбаваць капот", — заявіў у судзе фігурант справы.

Тым не менш суд прызнаў яго вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай і прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі