Да выдаўца і дырэктара брэсцкага выдання "Бінокль" прыйшлі з дзяржкантролю
Рэдакцыя часопіса "Бінокль" / 34mag.net
Да выдаўца і дырэктара брэсцкага выдання "Бінокль" прыйшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляецца на сайце выдання.
"Раніцай 26 студзеня супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца і дырэктара нашага часопіса (гэта два розныя чалавекі), каб "правесці агляд", — распавялі ў рэдакцыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды былі праведзены ў кватэрах супрацоўнікаў выдання ў рамках праверкі ў сувязі з паведамленнямі аб нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.
"Бінокль" — гэта гарадскі часопіс аб Брэсце, які мае даволі шырокую базу падпісчыкаў у тэлеграме — больш за 20 тысяч чалавек. У артыкуле пра сваё выданне журналісты адзначаюць, што для разумення рэдакцыйнай палітыкі чытачам дастаткова разумець, што "мы пишем БЕЛАРУСКИЙ, именно так. Мы живем в БелАруСи, надеемся, что логика ясна…"
Раней у абласным цэнтры вымушана была спыніць выпуск друкаванай версіі "Брэсцкая газета", друкарні адмовіліся яе друкаваць. З падобнымі праблемамі — выпускам і распаўсюджваннем — у апошнія паўгода сутыкнуўся цэлы шэраг незалежных беларускіх выданняў. У прыватнасці, з канца жніўня не выходзяць на паперы "Свабодныя навіны плюс" і "БелГазета". Пераважна ў электронным выглядзе існуе і "Народная воля".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.