Да выходных на беларускіх межах выраслі чэргі на выезд з краіны
Чарга на беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота
За суткі чарга легкавых аўтамабіляў, якія чакаюць выезд у Літву і Польшчу, вырасла ў 2 разы. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
На чатырох пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы сваёй чаргі чакалі 275 легкавікоў. Больш за ўсё машын у ПП "Каменны Лог" (90). 85 аўтамабіляў стаяць перад шлагбаўмам у ПП "Беняконі" і па 50 у ПП "Катлоўка" і "Прывалка".
У Брэсце на беларуска-польскай мяжы ў чарзе на выезд з краіны стаіць больш за 200 легкавых аўтамабіляў. Пры гэтым і літоўскія, і польскія кантрольныя службы за суткі прапускаюць толькі каля паловы ТС ад прапускной здольнасці сваіх ПП, кажуць у беларускім ДПК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.