Да яшчэ адной арганізатаркі выставы пра медыкаў прыйшлі з ператрусам
Увечары 5 красавіка стала вядома пра ператрус у актывісткі Таццяны Гацуры-Яворскай. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала Юлія Дарашкевіч.
Гацура-Яворска — адна з арганізатарк выставы пра медыкаў "Машына дыхае, а я — не". Выстава прысвячалася беларускім медыкам і праблемам, з якімі яны сутыкнуліся ў 2020 годзе. Экспазіцыя адкрылася ў прасторы "Месца" 30 сакавіка, а ўжо 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ў пляцоўкі парушэнні і закрылі выставу.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 красавіка ператрус адбыўся ў яшчэ адной з арганізатарк гэтай выставы — Наталлі Трэнінай. У дзяўчыны і яе хлопца забралі тэхніку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.