Да жонкі і сына Алеся Лагвінца прыйшла "сацыяльная праверка"

Да жонкі і сына Алеся Лагвінца прыйшла "сацыяльная праверка"

Дадому да палітолага Алеся Лагвінца і яго жонкі Веранікі Мазуркевіч прыйшлі настаўніцы 218-й школы Мінска. Яны правяралі, ці не знаходзіцца аднагадовы сын Лагвінца ў "сацыяльна небяспечным становішчы, інфармуе radyjo.net. Свой візіт педагогі патлумачылі пастановай, якая прыйшла ім з суда, 

У кватэры грамадскага актывіста настаўніцы перапісалі мэблю і праверылі, ці ёсць на вокнах фіранкі. Сярод сем'яў, якія педагогам загадалі праверыць, ёсць некалькі сем'яў, дзе бацькі былі пакараныя за ўдзел у нядаўніх палітычных пратэстах. Гэта Вераніка Мазуркевіч зразумела з размовы, якую вялі між сабой настаўніцы. 

Па словах жанчыны, настаўніцы папрасілі "паўплываць на мужа". Маўляў, "калі працягнуцца такія выпадкі", то іх сям'ю могуць паставіць на ўлік як небяспечную для маленькага дзіцяці.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 сакавіка Алеся Лагвінца жорстка затрымалі і збілі амапаўцы ў цывільным. Яго не змаглі судзіць, бо ў зале суда яму стала кепска ад пабояў. Чатыры дні Лагвінце правёў пад вартай у шпіталі, пасля чаго яго асудзілі на 10 суткамі арышту. На судзе амапаўцы заявілі, што пералом носа і чэрапна-мазгавую траўму палітолаг атрымаў, бо "сам біўся галавой аб крэсла ў службовай машыне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі