Да Зямлі ляціць 30-метровы "двайнік" чалябінскага метэарыта

Да Зямлі ляціць 30-метровы "двайнік" чалябінскага метэарыта

Да Зямлі ляціць 30-метровы астэроід 2013 TX68. Ён апынецца каля нашай планеты 5 сакавіка 2016 года, на адлегласці 17 тысяч кіламетраў. Касмічнае цела называюць "двайніком" чалябінскага метэарыта, які 15 лютага 2013-га ўзарваўся ў небе над Уралам. Цяперашні астэроід на 10 метраў за яго большы.

Як адзначае РІА "Новости", навукоўцы з NASA сцвярджаюць, што сутыкнення з Зямлёй не прадбачыцца. У той жа час яны не могуць дакладна разлічыць траекторыю астэроіда. Калі б 2013 TX68 увайшоў у атмасферу нашай планеты, адбыўся б выбух удвая мацнейшы, чым тры гады таму над Уралам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі