Дачка Домрачавай атрымала прозвішча свайго бацькі

Дачка Домрачавай атрымала прозвішча свайго бацькі

Дачка Дар’і Домрачавай і Уле Эйнара Б’ёрндалена носіць прозвішча свайго бацькі — яна Ксенія Б’ёрндален. Пра гэта “Народнай волі” паведаміла маці беларускай біятланісткі, Ларыса Домрачава. Па яе словах, зорная біятлонная сям’я цяпер з’ехала ў Нарвегію, дзе Дар’я і Уле трэніруюцца перад новым сезонам. Дзяўчынка разам з імі і, паводле бабулі, без дагляду не застанецца.

Дачка Ксенія нарадзілася ў сям’і сусветнавядомых біятланістаў 1 кастрычніка. Роды праходзілі 1 кастрычніка ў Мінску, Б’ёрндален быў падчас родаў побач са сваёй жонкай.

Домрачава пачала трэніроўкі меней чым праз чатыры тыдні пасля родаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі