Дачка Віктара Бабарыкі звярнулася да супрацоўнікаў праваахоўных органаў

Эдуард, Марыя і Віктар Бабарыкі / facebook.com/maryia.babaryka
Эдуард, Марыя і Віктар Бабарыкі / facebook.com/maryia.babaryka

Марыя Хаварт, дачка затрыманага прэтэндэнта ў кандыдаты Віктара Бабарыкі, звярнулася ў сябе на старонцы ў "Фэйсбуку" да супрацоўнікаў праваахоўных органаў:

"Вы ж таксама таты, мамы, браты і сёстры — калі ласка, памятайце пра гэта і пра тое, што вы — абаронцы закона".

Яе бацька і брат цяпер затрыманыя, з імі дагэтуль няма сувязі. Адвакатаў учора не дапусцілі да затрыманых. Дачка Віктара Бабарыкі падзякавала ўсім, хто выйшаў учора на акцыю салідарнасці з затрыманымі:

"Я была да глыбіні душы кранутая ланцугом салідарнасці, які расцягнуўся ў Мінску. Вялікі дзякуй усім і кожнаму, хто не застаўся ўбаку, хто хоча перамен і хто хоча, каб тыя незаконныя дзеянні, якія цяпер разгортваюцца, больш ніколі не паўтарыліся ў Беларусі.

Я таксама ведаю, што я не адзіная дачка і сястра, якая суткамі сядзіць пры тэлефоне ў чаканні навін. Маё сэрца з тымі, хто пацярпеў ад дзеянняў, якія ў корані парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і правы чалавека".

Па словах Марыі, іх сям'я вялікія фанаты кнігі "Уладар пярсцёнкаў" Толкіна, і ў канцы яна цытуе апошнія радкі кнігі:

"Як казаў Сэм, "але ў канцы ўсё праходзіць. Нават самы непраглядны змрок рассейваецца! Прыйдзе новы дзень! І калі засвеціць сонца, яно будзе свяціць яшчэ ярчэй!".

Экс-банкіра Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня ў Мінску. У той жа дзень вечарам у падтрымку затрыманых прайшла шматтысячная акцыя: людзі выстраіліся ў "Ланцуг салідарнасці" ўздоўж праспекта Незалежнасці — ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці — і разышліся толькі пасля поўначы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі