Даходы наркагандляроў перавысілі прыбыткі ад гандлю нафтай

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з наркотыкамі, выступіла дацэнт Ала Веруш з Акадэміі кіравання.



“У свеце даходы ад наркагандлю перавысілі прыбыткі ад гандлю нафтай ці аўтабудаўніцтва, — падае афіцыйныя звесткі навуковец. — Нечакана гэта праблема падкралася і да нас. І ўсе мы зараз абавязаны аб’яднацца супраць наркотыкаў цэлым фронтам. Калі колькасць наркаспажыўцоў дасягае 7%, то гэта ўжо незваротныя працэсы руйнавання краіны. Гэтага дапусціць нельга”.



Колькасць наркаспажыўцоў у Беларусі вялікая, хоць гэты рост і запавольваецца. Сапраўдная колькасць ін’екцыйных “бубачных” спажыўцоў можа дасягаць больш за 100 тысяч чалавек. Спажыўцоў “дызайнерскіх наркотыкаў” (сінтэтычнай марыхуаны, напрыклад) пралічыць немагчыма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі